Home

Advertisement

Previous Entry | Next Entry

Літвіны-2009, Люцыян Жалігоўскі
Вельмі даўно ўжо думаю над ідэяй доўгай кніжнай серыі, з умоўнай назвай "Беларусь для чайнікаў" або "Нашы брэнды". Напрыклад, "Нашы Грошы", "Нашы карты", "Наша Палессе", “Наша Кухня”, “Нашы птушкі”, “Нашы замкі”, “Наша кераміка”, “Наша шкло”, “Наш лён” і г.д. Таксама ў серыі маглі б быць розныя цікавыя біяграмы - мастакоў, пісьменнікаў і г.д. (не ў стылі “нашых славутых землякоў, пакутна-гаротных асьветнікаў”, шляхаводы па асобных гістарычных рэгіёнах

Просты тэкст з асноўнымі фактамі, пададзенымі займальна + якасныя ілюстрацыі. 32-36 старонак, 60-80 ілюстрацый. памер старонак 13 х 23 см (напрыклад). За ўзор, пакуль умоўна, бяру кулінарную серыю літоўскага выдавецтва Baltos Lankos (але можна крыху скарэктаваць з меркаванняў аптымальнага раскрою паперы).

Кнігі могуць быць як руска-, так і беларускамоўныя (радзей). Перакананы, што будуць купляцца тысячнымі накладамі, каштуючы недзе да 5 даляраў. Некаторыя найбольш цікавыя кнігі могуць мець англійскую, нямецкую і г.д. версіі.

я б узяўся быць галоўным рэдактарам серыі , селекцыянерам таленавітых аўтараў і (су-)аўтарам многіх асобных кніг... Гарантую, што атрымалася б нашмат цікавей за сьвядома-адраджэнскую прапагандысцкую прадукцыю. Ніякай палітыкі – толькі эстэтыка.

Нават незалежна ад водгукаў патэнцыйных выдаўцоў – мне найбольш цікавыя водгукі на ідэю і прапановы патэнцыйных аўтараў. Менавіта такіх, хто разумее, што такое добрая ілюстраваная кніга і добра валодае той ці іншай тэмай (уключаючы адпаведную іканаграфію)

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
[info]dziki_dzik wrote:
May. 17th, 2009 12:36 am (UTC)
Prapanuju zamianic' "Nasha" na "Tutejshae" :)))
[info]pan_demetrius wrote:
May. 18th, 2009 08:08 am (UTC)
Таксама кнігі выдавецтва DK у сэнсе іканаграфіі вельмі моцныя. Вось штосьці такое - найбольш аптымальнае, канешне пры ўмове што матэрыяла дастаткова.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

Літвіны-2009, Люцыян Жалігоўскі
[info]gorliwy_litwin
Litwin, który się stara

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Taichi Kaminogoya