Як ні парадаксальна, але менавіта ў Беларусі, у адрозненне ад Літвы і Польшчы, культ «Кастуся-касінера» недапушчальны. Бо “кастусёва-касінерскае паўстанЬне” было, па сутнасці, гістэрычна-агрэсіўнай рэакцыяй вярхушкі каталіцкай супольнасці на аляксандраўскія ліберальныя рэформы, якія знішчалі канчаткова ілюзорны прыгонны вырай, што праіснаваў амаль 350 гадоў. І калі ў аднародна-каталіцкіх Літве і Польшчы “Кастуся” яшчэ можна выдаць за нацыянальнага героя, бо, маўляў, канчатковая перамога ўсё спіша – ад Расіі ж праваслаўнай вызваліліся! – дык у католікаў РБ няма ніякіх шанцаў “вызваліцца ад праваслаўных русінаў”. Ані праз паўстанне, ані хітрасцю. Можна тролькі пабудаваць грамадства, у якой каталіцкая супольнасць, як меншасць, будзе мець паўнавартасныя канстытуцыйныя правы – фактычна аднаго з “су-заснавальнікаў” дзяржавы.
Менавіта такія, мірныя, мэты трэба было ставіць перад сабой і “каліноўцам”, і цвёрда іх дамагацца. Мінулага мы, канешне, не зменім, аднак мы можам, з Божае ласкі, паўплываць на будучыню. Таму “Кастусь” для нас – не “беларускі нацыянальны герой”, але наш, “літвінскі сукін сын”, або прынамсі асоба трагічная, але ніяк не вартая пераймання. Маліцца за яго і за тых, хто загінуў, можна і трэба, шанаваць памяць паўстанцаў, якія трагічна памыляліся, можна і трэба, лічыць паўстанне ўзорам, метафарай для сучаснай стваральнай дзейнасці – недапушчальна.
Так, паўстанцы, у большасці не хацелі вярнуць прыгон у чыстым выглядзе. Асабліва Каліноўскі. Але яны ўсе (і чырвоныя ў тым ліку) былі напалоханыя зсведамленнем таго, што губляюць адміністратыўны рэсурс уплыву на (пераважна праваслаўных) сялянаў, і не ведалі, як кампенсаваць падзенне гэтага рэсурсу. Я маю на ўвазе канкрэтна усход Літвы і асабліва ўласна Беларусь. Там паўстанне каталіцкай шляхты ўвогуле было поўным абсурдам, большым нават, чым “Плёшча Кастуся-2006”. Амаль з такім сама поспехам можна было ўздымаць паўстанне ў Пецярбургу.
Зусім іншым быў ідэйны і рэсурсны фон паўстання ў Царстве Польскім. Там яно, дарэчы, прынесла станоўчыя вынікі: страты актыву, у прапорцыі да аднародна каталіцкага насельніцтва, былі невялікімі, а паражэнне паўстання дазволіла высунуцца на першы план “пазітывістам” і пачалося актыўнае назапашванне польскага нацыянальнага капіталу.
У нас жа з паражэння паўстання нават не было каму здабыць урокаў, бо %% стратаў у каталіцкай супольнасці (адзіным суб’екце паўстання) быў у шмат разоў большым, чым у Царстве Польскім.
Абсалютнае неразуменне істотна адрознага становішча каталіцкай супольнасці ў Польшчы, Літве і Беларусі, якое, у рэшце рэшт, узыходзіць да рознага генэзісу католікаў Беларусі-Літвы і Польшчы, дало абсалютна трагічныя вынікі, якія далі сябе адчуваць яшчэ і ў 1944-59 гг. (фінальны акорд гэтай доўгай трагедыі)
Святкаваць з нагоды паўстання могуць толькі ворагі каталіцкай супольнасці РБ, якія адкрыта ці прыхавана радуюцца яе заняпаду.

Comments
Якая да д'ябла "рэакцыя"? Рэакцыйны выступ, падтрыманы расейскай падпольнай радыкальшчынай ды усей левай Эўропай (скажам, асабіста Гарыбальдзі)... Весела жывеце, таварышы, калі так можаце гісторыю перапісваць.
тое, што ім сімпатызавалі расейскія левакі, - дык гэта амаль поўны аналаг сучаснай Чачні. Расейскім левакам усё роўна, хто зваліць іхні ўрад і дасць ім магчымасць аргіястычнай шарыкаўшчыны, хоць чачэнцы, хоць польскія паны. Адсюль і сітуацыйная салідарнасць з пргынечанымі народамі - якія потым левакі, прыйшоўшы да ўлады пачынаюць не тое што прыгнятаць, а нават выкараняць люта.
Па-другое. Я - лявак і інтэрнацыяналіст. І Каліноўскі ім таксама быў. Я, ведаеце, і яго чытаў, і шмат яшчэ з таго часу.
Вось менавіта гэта і ёсьць па-трэцце. Я проста ведаю, што ані "чырвоныя", ані нават усё паўстанне не былі "прыгнятальнікамі-магнатамі", пакрыўджанымі на расейскага цара за вызваленне сялян. Ведаю таму, што чытаў першакрыніцы, а не таму, што вырашыў "праінтэрпретаваць" старонку з падручніка.
Магнаты, дарэчы, амаль усе захавалі "вернасьць трону". У адрозненні ад таго ж 1831-га.
Зусім іншым быў ідэйны і рэсурсны фон паўстання ў Царстве Польскім. Там яно, дарэчы, прынесла станоўчыя вынікі: страты актыву, у прапорцыі да аднародна каталіцкага насельніцтва, былі невялікімі, а паражэнне паўстання дазволіла высунуцца на першы план “пазітывістам” і пачалося актыўнае назапашванне польскага нацыянальнага капіталу.
У нас жа з паражэння паўстання нават не было каму здабыць урокаў, бо %% стратаў у каталіцкай супольнасці (адзіным суб’екце паўстання) быў у шмат разоў большым, чым у Царстве Польскім.
Абсалютнае неразуменне істотна адрознага становішча каталіцкай супольнасці ў Польшчы, Літве і Беларусі, якое, у рэшце рэшт, узыходзіць да рознага генэзісу католікаў Беларусі-Літвы і Польшчы, дало абсалютна трагічныя вынікі, якія далі сябе адчуваць яшчэ і ў 1944-59 гг. (фінальны акорд гэтай доўгай трагедыі)
Святкаваць з нагоды паўстання могуць толькі ворагі каталіцкай супольнасці РБ, якія адкрыта ці прыхавана радуюцца яе заняпаду.
не сЬмяшыце, спадаръ